Аб гэтым паведамілі арганізатары праекта.
Класічная музыка будзе гучаць у сталічнай падземцы. Культурны праект "Гукі метро. Слухай сваё" стаў адным з фіналістаў конкурсу Social Weekend.
Ідэю падтрымалі спонсары і Мінскі метрапалітэн. Такія ініцыятывы ўжо рэалізаваны ў іншых краінах і, як паказвае практыка, знаходзяць станоўчы водгук.
Так, у метро Парыжа, Рыма, Нью-Ёрка, Лондана, Бруселя, Масквы класіка гучыць даўно на пастаяннай аснове. "Мы хочам паказаць мінчанам і гасцям сталіцы, што беларуская культура багатая, унікальная і заслугоўвае не меншай увагі, чым іншыя культуры.
Праект азнаёміць з творчасцю таленавітых айчынных кампазітараў", - расказалі ініцыятары праекта Глеб Вайкуль і Дар`я Бараноўская.
Магчыма, ужо з 1 чэрвеня на платформах усіх станцый метро будуць уключаць музычныя кампазіцыі беларускіх аўтараў. Першы ролік прадставіць паланэз Напалеона Орды "Паўночная зорка".
Social Weekend - буйнейшы конкурс сацыяльных праектаў Беларусі. Упершыню ён прайшоў у 2013 годзе. Сума фінансавай дапамогі, аказанай мецэнатамі канкурсантам, перавышае Br200 тыс. У фінале конкурсу ў бягучым годзе былі прадстаўлены праекты, накіраваныя на дапамогу цяжкахворым і асаблівым дзецям, людзям з інваліднасцю, прапаганду здаровага ладу жыцця, паляпшэнне гарадскога асяроддзя, узаемаадносін паміж дзецьмі і бацькамі.
Таксама на перамогу прэтэндавалі ідэі ў сферах культуры і мастацтва, адукацыі.
19 мая 2017, Мінск
Надзея Мацвеева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/3/39447
Текущая дата: 22.11.2024