9 мая ў Казахстане, у горадзе Шымкент, стартаваў міжнародны мота-аўтапрабег па месцах баявой славы «Перамога без межаў», прысвечаны памяці воінаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Міжнародны мота-аўтапрабег пройдзе трыма рознымі маршрутамі і ахопіць больш за 50 гарадоў Казахстана, Расіі, Беларусі, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана, Азербайджана, Грузіі і Арменіі.
17 чэрвеня 2018 года мота-аўтапрабег прыбудзе ў горад Віцебск. 20 чэрвеня - у Мінск, 21 чэрвеня - у Баранавічы. Плануецца ўскладанне кветак да помнікаў загінулых воінаў, наведванне памятных месцаў, правядзенне канцэртаў і сустрэч з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Завершыцца прабег 22 чэрвеня 2018 года ў горадзе Брэсце. Канцэрт, прысвечаны памяці загінулых, адбудзецца ў Брэсцкай крэпасці.
У ходзе паездкі будуць наведаны месцы бітваў і воінскія пахаванні, арганізаваны вечарыны памяці і канцэрты на тэматыку ваенных гадоў.
«Мы збіраем малавядомыя і забытыя факты пра ваенны час, пра тое, як жылі і працавалі ў гарадах тылу, пра шпіталі, франтавікоў, апалчэнцаў, партызанаў і жыхароў акупаваных тэрыторый, пошукавыя атрады і зніклых без вестак на франтах вайны. Уся атрыманая інфармацыя будзе апрацавана і размешчана на сайце «Перамога без межаў», перададзена ў музеі, школы, каледжы і ВНУ. Помнікі і пахавання ў залежнасці ад іх стану будуць адрамантаваны або адноўлены», - распавялі арганізатары праекта.
Звязда, 28 траўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/3/43539
Текущая дата: 22.11.2024