У самалёце, які прыбыў з Мінска ў Маскву, затрыманы дэбашыр.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Расіі Ірына Волк, у транспартную паліцыю паступіла паведамленне ад дыспетчара службы авіяцыйнай бяспекі аэрапорта Дамадзедава аб неабходнасці прыбыцця нараду паліцыі на борт паветранага судна, што прылятае рэйсам з Мінска.
"Мужчына распіваў спіртныя напоі, парушаў грамадскі парадак, а таксама заняў месца суседняга пасажыра. На просьбу грамадзяніна перасесці на сваё месца нанёс яму ўдар", — распавяла Волк.
Паводле яе слоў, супрацоўнікамі транспартнай паліцыі авіядэбашыр дастаўлены ў дзяжурную частку лінейнага ўпраўлення МУС Расіі ў аэрапорце Дамадзедава. Ім аказаўся 54-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка.
БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2018
Мінск, 17 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11-411/3/44965
Текущая дата: 22.11.2024