Літоўскія ўлады праз двое сутак прапусцілі праз граніцу аўтобус з дзіцячым хорам з Малдовы. Аб гэтым паведаміла малдаўскае знешнепалітычнае ведамства, піша інфармацыйны партал Point.md.
У ведамстве адзначылі, што ўлады Літвы пасля перагавораў выдалі дазвол на праезд аўтобусу з дзецьмі малдаўскай харавой студыі «Рапсодыя».
«У выніку дзеянняў МЗС (Малдовы.) улады Літвы выдалі аўтобусу, у якім ехалі дзеці з хору, дазвол на праезд — дакумент, які адсутнічаў і без якога праезд па тэрыторыі Літвы немагчымы», — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве рэспублікі.
Раней паведамлялася, што польскія і літоўскія пагранічнікі двое сутак не прапускалі праз граніцу аўтобус з дзіцячым музычным калектывам з Малдовы. Дзеці выступілі спачатку ў Польшчы, а потым у Мінску. Аднак спробы вярнуцца дадому ў Малдову на гэтым жа аўтобусе не мелі поспеху. У праездзе адмовілі спачатку польскія, а потым літоўскія пагранічнікі. Пазней у МЗС Малдовы пракаменціравалі тое, што адбываецца, указаўшы, што аўтобусу не дазволілі праехаць з-за адсутнасці ліцэнзіі перавозчыка.
Звязда, 29 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/1/73540
Текущая дата: 14.11.2024