Гэта датычыцца тых грамадзян, хто паркуе транспартныя сродкі каля жылых дамоў, уздоўж вуліц, праездаў.
Зацверджаны новыя правілы добраўпарадкавання і ўтрымання Мінска. Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 лістапада 2016 года нумар 252 апублікавана 13 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачыла галоўны спецыяліст дзяржаўнага аб`яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Зінаіда Ставер, адно з новаўвядзенняў датычыцца замацавання адказнасці аўтаўладальнікаў за прыбіранне праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці не менш як 1 метр ад машыны.
Таксама цяпер утрыманне тэрыторый вакол індывідуальных гаражоў (па перыметры і да сярэдзіны зямельнага ўчастка), размешчаных у дварах, - абавязак іх уласнікаў.
Змяненні ўнесены ў пункт, які датычыцца добраўпарадкавання і ўтрымання ў парадку зямель агульнага карыстання.
Адміністрацыі раёнаў маюць права замацоўваць за юрыдычнымі, фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, пэўныя ўчасткі.
Арганізацыі, якія прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, арганізуюць і праводзяць санітарнае прыбіранне тэрыторый і месц агульнага карыстання жылых дамоў, арганізуюць на добраахвотнай аснове з прыцягненнем сродкаў насельніцтва добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, у тым ліку закупку дзіцячага абсталявання і ўладкаванне дадатковых парковачных месц і інш.
Дакументам вызначаны патрабаванні да распаўсюджвальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па размяшчэнні знадворнай рэкламы. У прыватнасці, адзначана, што для размяшчэння знадворнай рэкламы не дапускаецца нанясенне фарбы на паверхню асфальту, а таксама выкарыстанне паперы на шчытавых рэкламных канструкцыях.
Дакумент прыняты на падставе закона ад 12 ліпеня 2000 года "Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь - горада Мінска".
Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання, зацверджаныя рашэннем Мінгарсавета ад 13 лістапада 2013 года нумар 366, прызнаны страціўшымі сілу. Правілы прыняты для стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, фарміравання экалагічна і пажарабяспечнага, эстэтычна выразнага асяроддзя пражывання.
Добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ўключае ў сябе будаўніцтва і ўтрыманне транспартнай інфраструктуры, водаадводных сістэм і ўладкаванне вуліц, туалетаў, агароджаў, турнікетаў, малых архітэктурных форм, работы па зборы, перамяшчэнні на захоўванне і ўтылізацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў, санітарную ачыстку і прыбіранне тэрыторыі, утрыманне аб`ектаў расліннага свету, стварэнне месц і зон адпачынку.
Планы мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні на каляндарны год штогод да 1 снежня зацвярджаюцца адміністрацыямі раёнаў, пры гэтым у вясенні і асенні перыяды Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў арганізуюць месячнікі і суботнікі, да ўдзелу ў якіх прыцягваюцца юрыдычныя і фізічныя асобы.
Кантроль за выкананнем рашэння нумар 252 ускладзены на пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.
13 снежня 2016, Мінск
Надзея Мацвеева - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/13/37971
Текущая дата: 15.11.2024