Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Азербайджана.
Супрацоўнікі палка хуткага рэагавання МУС Азербайджана затрымалі ў Баку грамадзяніна Беларусі, які мінулай ноччу спрабаваў трапіць праз вентыляцыйную шахту ў сталічнае метро.
Згодна з інфармацыяй, Сяргей Ільеўскі спілаваў рашоткі ў вентыляцыйнай шахце "Бакметрапалітэна" і ноччу спрабаваў прабрацца ў тунэль. Падчас затрымання ў яго былі канфіскаваныя балоны з фарбай, а таксама фатаграфіі яго малюнкаў, зробленых у тбіліскім і ерэванскім метрапалітэне".
Было ўстаноўлена, што за некалькі дзён да візіту ў Баку Ільеўскі пабываў у Ерэване і Тбілісі.
Пасольства Беларусі ў Азербайджане сцвярджае, што затрыманы хацеў размаляваць сцены ў тунэлях бакінскага метро, што раней зрабіў у Тбілісі і Ерэване.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2016
Мінск, 27 сакавіка 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/16/34932
Текущая дата: 15.11.2024