Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі праводзіць конкурс па выбары выканаўцы для здымкі фільма аб лясной галіне



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Тэрмін падрыхтоўкі фільма - да 20 жніўня 2016 года. Здымкі пачнуцца адразу пасля выбару выканаўцы. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія спецыялізуюцца на падрыхтоўцы іміджавых фільмаў.

Галоўная мэта праекта - паказаць штодзённую працу лесаводаў і асвятліць дзейнасць лесагаспадарчых устаноў і рэспубліканскіх прадпрыемстваў Міністэрства лясной гаспадаркі.

У верасні фільм можна будзе ўбачыць на беларускіх тэлеканалах. Ён будзе перакладзены на англійскую мову, што дасць магчымасць трансліраваць яго і на замежную аўдыторыю.

Камерцыйныя прапановы можна адправіць да 10 чэрвеня на e-mail info@lesgazeta.by, тэл./факс 8 (017) 365-48-01 або на паштовы адрас рэдакцыі "Белорусской лесной газеты" (г. Мінск, вул. Матусевіча, 23).

Пра тэхнічныя патрабаванні або дадатковую інфармацыю па арганізацыі здымак можна даведацца па тэлефоне 8 (017) 365 48 01.

3 чэрвеня 2016, Мінск
Эдуард Мартынюк - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/16/35757
Текущая дата: 15.11.2024