Такім чынам пасольства Германіі падтрымлівае беларускія школы, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры.
12 лютага на стэндзе Германіі на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы адбылася сімвалічная перадача кніг, прадстаўленых у экспазіцыі, беларускім школам.
У гэтым годзе кнігі для дзяцей і падлеткаў на нямецкай мове, а таксама двухмоўныя кнігі перададзены ў дар СШ № 16 Полацка, СШ № 15 Гродна, СШ № 7 Брэста і СШ № 2 Жлобіна.
БелаПАН, 12 лютага 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/17/34249
Текущая дата: 15.11.2024