Аб гэтым паведаміла 19 траўня начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Бразоўская.
"З 1 ліпеня адкрытая выкладка будзе з`яўляцца парушэннем заканадаўства па рэалізацыі тытунёвых вырабаў, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь", - адзначыла Віялета Бразоўская.
Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю растлумачыла, што выкладка будзе забаронена ў гандлёвых аб`ектах, кіёсках, павільёнах, у аб`ектах грамадскага харчавання. "Спажывец можа не хвалявацца, што не зможа знайсці свой тавар. Гандлёвыя аб`екты вывесяць пералікі тытунёвых вырабаў, якія ёсць у продажы. Гэта будзе ліст паперы фармату А4, электронны носьбіт або любы іншы сучасны носьбіт інфармацыі. Літары будуць аднолькавага памеру, шрыфту, чорнага колеру на белым фоне, без якіх-небудзь графічных выяў, малюнкаў, фатаграфій, якія прыцягвалі б увагу", - растлумачыла яна. Пералік будзе змяшчаць найменні існуючых зарэгістраваных таварных знакаў спачатку на рускай, а потым на англійскай мовах у алфавітным парадку. Ён будзе змяшчаць цану тытунёвага вырабу і краіну паходжання.
"Для паляпшэння навігацыі ў гандлёвых залах магазінаў могуць размяшчацца паказальнікі, інфармацыйныя таблічкі, якія будуць падводзіць спажыўца да месц продажу тытунёвых вырабаў. Таксама мы гаворым аб тым, што кароткачасовае адкрыццё закрытага абсталявання для водпуску прадукцыі або папаўнення таварнага запасу не будзе парушэннем заканадаўства. У аб`ектах грамадскага харчавання дапускаецца размяшчэнне пераліку ў меню", - адзначыла яна.
"Гэта было зроблена, каб дзеці, падлеткі, моладзь не бачылі адкрытую выкладку. Тыя, хто кураць, свой тытунёвы выраб ведаюць і знойдуць яго ў любым выпадку, - падкрэсліла Віялета Бразоўская. - Закрытая выкладка тытунёвых вырабаў - гэта сусветная практыка, не ноу-хау Беларусі. Яна распаўсюджана ў многіх краінах Заходняй Еўропы. Я лічу, што на рэалізацыю тытунёвых вырабаў гэта ніяк не паўплывае. Магчыма, некаторы час людзі будуць прывыкаць, што няма яркіх каробачак у вітрыне".
Таксама начальнік упраўлення паведаміла, што з 1 ліпеня будуць забаронены вытворчасць, аптовы і рознічны продаж тавараў, якія імітуюць тытунёвыя вырабы. "Гэта, напрыклад, флаконы духоў, мыла ў каробцы, якая нагадвае пачак цыгарэт, жавальныя гумкі. Усё гэта будзе забаронена для вытворчасці і продажу. Калі электронная цыгарэта будзе імітаваць тытунёвы выраб, то яна таксама будзе забаронена да продажу", - растлумачыла яна.
19 траўня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
19 траўня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/18/31040
Текущая дата: 15.11.2024