Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік.
Горад майстроў вырасце на Мінскім замчышчы ў час правядзення чэмпіянату свету па хакеі. У маі на пляцоўцы каля Палаца спорту пройдзе рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет".
Традыцыйна майстры народнай творчасці прадстаўлялі свае работы ў Лошыцкім парку. У гэтым годзе рамесны базар пераедзе на новае месца і прадоўжыцца не адзін дзень, як гэта было раней. "Як чакаецца, з 9 мая пачне работу маштабная выстаўка рамёстваў, якая завершыцца ў канцы месяца правядзеннем фестывалю-кірмашу", - удакладнілі ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.
"Вясновы букет" збярэ ўдзельнікаў з усіх куткоў краіны. На кірмашы можна будзе не толькі набыць аўтарскія вырабы, але і паўдзельнічаць у майстар-класах.
Таксама да сусветнага першынства рыхтуецца адкрыццё выстаўкі сучаснага мастацтва. Праект будзе ўключаць два вялікія раздзелы: "Беларускі авангард за 100 гадоў" і "Актуальнае мастацтва".
Акрамя таго, за тыдзень да пачатку ЧС па хакеі ўсе музейныя ўстановы краіны, за выключэннем Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пяройдуць на новы рэжым работы - прымаць наведвальнікаў тут будуць не толькі днём, але і ноччу. "Турыстам, якія будуць жыць у гасцінічных комплексах, мы плануем прадаставіць усю неабходную інфармацыю аб рабоце нашых музеяў. Адпаведная дамоўленасць існуе з Мінспорту і турызму", - сказаў Васіль Чэрнік.
Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая.
19 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/22/25107
Текущая дата: 15.11.2024