Як паведамляе Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусель), фестываль арганізуецца пры ўдзеле шэрагу беларускіх і міжнародных арганізацый, а таксама дыпламатычных прадстаўніцтваў еўрапейскіх дзяржаў.
Праграма фестывалю складаецца з правядзення фотаконкурсу для студэнтаў і школьнікаў, конкурсу эсэ, арганізацыі курса лекцый з прыцягненнем еўрапейскіх спецыялістаў і розных культурных мерапрыемстваў, якія пройдуць у Мінску і некаторых абласных гарадах Беларусі з 20 па 26 мая.
Арганізатары мерапрыемства дадуць беларусам магчымасць больш даведацца пра гісторыю і культуру краін — удзельніц Еўрасаюза, а таксама іншых дзяржаў, якія ўдзельнічаюць разам з Беларуссю ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства", — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
"Май выбраны для правядзення фестывалю невыпадкова — менавіта ў пачатку мая ўвесь еўрапейскі кантынент адзначае свята міру і адзінства. З часу адкрыцця ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" жыхары гэтых краін атрымалі больш магчымасцяў даведацца адзін пра аднаго, а таксама пра 27 дзяржаў ЕС. Інфармаванасць пра іншыя еўрапейскія культуры, лепшае разуменне і павага да іх культурных асаблівасцяў узбагачаюць кожнага з нас і дапамагаюць пачувацца часткай вялікай еўрапейскай сям`і, падзяляць агульныя каштоўнасці", — адзначаецца ў паведамленні.
Да 15 красавіка арганізатары праводзяць конкурс па стварэнні лагатыпу для фестывалю. Узяць удзел у ім можа любы ахвотны. Лагатып павінен адлюстроўваць адзінства Еўропы, якое грунтуецца на агульных вартасных арыенцірах, прыналежнасць Беларусі і іншых краін УП да "Еўрапейскага дома". Макеты лагатыпу можна дасылаць на электронны адрас info@democraticbelarus.eu
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/26/20326
Текущая дата: 15.11.2024