Белорусский портал в Казахстане

У Рыме плануецца арганізаваць выстаўку ў сувязі з 70-годдзем трагедыі ў Хатыні



Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што ёсць шмат напрамкаў супрацоўніцтва паміж касцёлам і дзяржавай, у тым ліку ў пытаннях культуры, дабрачыннасці. Ён адзначыў, што ў свеце павінны ведаць і памятаць аб той трагедыі, якая адбылася ў Беларусі 70 гадоў таму.

1 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які гэтымі святочнымі днямі наведаў Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Паводле слоў Тадэвуша Кандрусевіча, такія сустрэчы даюць магчымасць абмяркоўваць далейшае развіццё адносін паміж Рымска-каталіцкай царквой і дзяржавай.

2 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/26/20341
Текущая дата: 15.11.2024