Белорусский портал в Казахстане

Беларускі фільм заваяваў Гран-пры Міжнароднага фестывалю спартыўнага кіно



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар кінафоруму Таццяна Скрабанская.

Беларуская карціна "Гульні паралельных светаў або наш адказ Амстэрдаму", прысвечаная першай Усесаюзнай спартакіядзе 1928 года, заваявала Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю спартыўнага кіно "Краснагорскі".

Фільм "Гульні паралельных светаў або наш адказ Амстэрдаму" выйшаў у рамках праекта тэлеканала АНТ "Адваротны адлік", які расказвае аб малавядомых фактах важных падзей нядаўняга мінулага.

XI Міжнародны фестываль спартыўнага кіно "Краснагорскі" праходзіў у Падмаскоўі з 28 сакавіка па 4 красавіка. Усяго ў конкурснай праграме было прадстаўлена 122 фільмы аб спорце, спартсменах, трэнерах і вялікіх спартыўных перамогах, створаных кінематаграфістамі 31 краіны. Журы агляду ўзначаліў народны артыст Расіі Яўген Герасімаў.

Фестываль "Краснагорскі" - буйнейшы спартыўны кінаконкурс ва Усходняй Еўропе і краінах СНД. Прэзідэнтам фестывалю з`яўляецца трохразовая алімпійская чэмпіёнка па фігурнаму катанню, дзесяціразовая чэмпіёнка свету, адзінаццаціразовая чэмпіёнка Еўропы Ірына Радніна.

5 красавіка 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/11/26/20416
Текущая дата: 15.11.2024