Белорусский портал в Казахстане

Беларус Васіль Кірыенка заняў трэцяе месца на пятым этапе велагонкі "Тур Брытаніі"



Беларускі спартсмен праехаў 16,2 км за 19 мін. 9 сек.

Беларус Васіль Кірыенка з каманды "Скай" заняў трэцяе месца ў гонцы з раздзельным стартам на пятым этапе "Тура Брытаніі". Яго апярэдзілі велагоншчык з Нідэрландаў Ларс Боом з рэзультатам 19 мін. 2 сек. і бельгіец Віктар Кампенертс - 19 мін. 8 сек.

Спаборніцтвы завершацца 10 верасня. Кантынентальная каманда "Мінск" стартавала ў трохдзённай гонцы "Тур Балгарыі - Поўдзень". На першым этапе спаборніцтваў беларус Канстанцін Клімянкоў стаў трэцім. Першую пазіцыю замацаваў за сабой Віталь Буц з украінскага велаклуба "Кольс", які дабраўся да фінішу за 5 гадз. 45 мін. 49 сек. Другім стаў яго партнёр па камандзе Андрэй Васілюк.

Цяпер у камандным заліку велаклуб "Мінск" займае другую пазіцыю, уступаючы толькі ўкраінскаму "Кольсу".

Галоўным стартам сезона для велагоншчыкаў на шашы стане чэмпіянат свету, які 17-24 верасня пройдзе ў нарвежскім Бергене.

8 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/40698
Текущая дата: 02.05.2024