Белорусский портал в Казахстане

Беларускія самбісты заваявалі 12 узнагарод чэмпіянату свету ў Сочы



Зборная Беларусі заваявала 12 узнагарод на 42-м чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Сочы.

У медальнай скарбонцы беларускіх самбістаў дзве ўзнагароды вышэйшай пробы. Чэмпіёнкамі планеты сталі Таццяна Мацко (вагавая катэгорыя 64 кг) і Святлана Цімашэнка (80 кг).

Уладальнікамі срэбных медалёў сталі Анжэла Жылінская (68 кг), Кацярына Пракапенка (60 кг), Вольга Намазава (72 кг), Сцяпан Папоў (74 кг) і Яўген Алексіевіч (82 кг).

Бронзавыя медалі заваявалі Лейла Абасава (48 кг), Марына Жарская (52 кг), Аляксандр Кокша (68 кг), Вае Тутхалян (62 кг) і Цімафей Емяльянаў (82 кг).

У агульнакамандным медальным заліку жаночая зборная Беларусі з сямю медалямі (2 залатыя, 3 срэбныя, 2 бронзавыя ўзнагароды) заняла другое месца, уступіўшы толькі расіянкам, у якіх на адну ўзнагароду больш (5, 1, 2).

Трэцяе месца ў спартсменак Украіны - 4 (1, 1, 2). Усяго на п`едэстал гонару сусветнага першынства ў Сочы падымаліся прадстаўнікі 27 краін.

Наступны планетарны форум самбістаў пройдзе праз год у італьянскім Мілане.

13 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/41063
Текущая дата: 20.04.2024