Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка займае 15-е месца ў рэйтынгу WTA



Беларуска Арына Сабаленка займае 15-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

На мінулым тыдні, перад стартам турніру ў кітайскім Цяньцзіні, Арына Сабаленка была на 11-й пазіцыі, а пасля паражэння ў чвэрцьфінале апусцілася на 4 радкі.

У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзяць яшчэ 3 беларускія тэнісісткі: Аляксандра Сасновіч займае 31-е месца, Вікторыя Азаранка на 56-й пазіцыі, у Веры Лапко 62-і радок. Першае месца ў рэйтынгу WTA займае румынка Сімона Халеп, другой ідзе Каралін Вазняцкі з Даніі, на трэцяй пазіцыі нямецкая тэнісістка Ангеліка Кербер.

На гэтым тыдні Аляксандра Сасновіч выступіць у Маскве ў розыгрышы Кубка Крамля. Яе першай саперніцай будзе румынка Міхаэла Бузарнеску, якая знаходзіцца на 25-м месцы ў сусветным рэйтынгу.

У спаборніцтвах мужчынскага парнага разраду маскоўскага турніру беларус Максім Мірны згуляе ў дуэце з аўстрыйцам Філіпам Освальдам. У першым раўндзе турніру ў Люксембургу Вера Лапко сустрэнецца з немкай Карынай Вітхефт, якая замыкае першую сотню сусветнага рэйтынгу.

15 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/45355
Текущая дата: 02.05.2024