Белорусский портал в Казахстане

Беларусь рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў



Еўрапейскі тэлеканал зняў другі відэаролік пра Мінск у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў.

У другім відэа пра Мінск журналісты Euronews зноў нагадалі, што ўлетку бягучага года Беларусь будзе прымаць другія Еўрапейскія гульні.

У сюжэце пра сваю падрыхтоўку да гульняў распавялі гімнастка Кацярына Галкіна і тэнісіст Аляксандр Ханін, для якіх спаборніцтвы могуць стаць пуцёўкай на наступную Алімпіяду.

У роліку паказалі новыя электробусы, якія з`явяцца на вуліцах Мінска да гульняў, стваральнікаў адмысловага прыкладання для мабільных, якое заклікана дапамагчы гасцям горада арыентавацца ў спаборніцтвах і месцах іх правядзення.

Sputnik, 11 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/47509
Текущая дата: 20.04.2024