Белорусский портал в Казахстане

Таццяна Драздоўская заваявала срэбра фіналу Кубка свету па парусным спорце ў Марсэлі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі паруснага спорту.

Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяна Драздоўская заваявала срэбны медаль у класе яхт "Лазер-Радыял" у фінале Кубка свету па парусным спорце, які прайшоў у Марсэлі (Францыя).

На вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ўзнялася спартсменка з Літвы Вікторыя Андрулітэ. Бронзавы медаль дастаўся яхтсменцы з Харватыі Алене Вараб`ёвай.

Фінал Кубка свету ў Марсэлі сабраў больш за 300 яхтсменаў, якія змагаліся за перамогу ў розных класах яхт.

10 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/48310
Текущая дата: 08.05.2024