Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка ўпершыню ў кар`еры абыграла Сімону Халеп і выйшла ў паўфінал турніру ў Адэлаідзе



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў паўфінал турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $780 тыс.

16-га студзеня ў паядынку 1/4 фіналу беларуска сустракалася з экс-першай ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп (4) і перамагла ў двух сэтах - 6:4, 6:2. Гульня прадаўжалася 1 гадзіну 11 мінут.

У матчы за выхад у фінал Арына Сабаленка будзе сапернічаць з украінкай Даянай Ястрэмскай (24).

У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла прадстаўніцу кітайскага Тайбэя Се Шувэй (36) - 5:7, 6:1, 7:5, а потым перамагла амерыканскую тэнісістку Бернарду Перу (70) - 7:6 (7:4), 6:2.

Турнір у Адэлаідзе фінішуе 18 студзеня.

16 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/51299
Текущая дата: 02.05.2024