Аб гэтым інфармуе МЗС Японіі.
Прэм`ер-міністр Японіі Сіндза Абэ па выніках відэаканферэнцыі з лідарамі G7 добіўся падтрымкі наконт правядзення летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў з улікам сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса,.
У паведамленні гаворыцца, што японскі прэм`ер-міністр "хацеў бы правесці Алімпіяду як доказ таго, што чалавецтва змагло пераадолець новы каранавірус". У час відэаканферэнцыі лідары краін "сямёркі" не рабілі заяў аб пераносе або адмене маючых адбыцца Гульняў у сувязі з пандэміяй COVID-19.

Улады Японіі прытрымліваюцца пазіцыі, згодна з якой каранавірус не перашкодзіць правядзенню Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа. Ідэя правядзення гэтых спаборніцтваў без гледачоў таксама катэгарычна не прынята японскімі ўладамі. Міжнародны алімпійскі камітэт, аргкамітэт "Токіа-2020" і адміністрацыя японскай сталіцы супрацоўнічаюць, каб Алімпіяда прайшла згодна з планам.
Летнія Алімпійскія гульні павінны адбыцца ў Токіа з 24 ліпеня па 9 жніўня, Паралімпіяда - з 25 жніўня па 6 верасня.
17 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
17 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/52095
Текущая дата: 26.12.2024