Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства аховы здароўя выключыла яшчэ 12 дзяржаў з пераліку краін, дзе рэгіструюцца выпадкі COVID-19



Актуалізаваны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

На 8 ліпеня з пераліку выключаны яшчэ 12 дзяржаў. Гэта Алжыр, Андора, В`етнам, Кіпр, Куба, Ліван, Маўрыкій, Малайзія, Новая Зеландыя, Сан-Марына, Тайланд, Туніс.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што тыя, хто прыбывае з гэтых краін, не абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыезду ў Беларусь.

9 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/54490
Текущая дата: 05.05.2024