Белорусский портал в Казахстане

Умовы вядзення бізнесу ў сферы аграэкатурызму прадоўжаны да 2025 года



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў указ нумар 40 па пытаннях далейшага рэгулявання аграэкатурызму, дапрацаваны ўрадам па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы 21 студзеня 2021 года. 

Дакументам прадугледжана прадаўжэнне да 2025 года існуючых умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, уключаючы льготнае крэдытаванне ў ААТ «Белаграпрамбанк» у памеры да 2 тыс. базавых велічынь пад 5 працэнтаў гадавых на тэрмін да 5 гадоў. Уладальнікі бізнесу таксама атрымалі права аказваць паслугі на тэрыторыі дзвюх аграэкасядзіб. Удакладнены парадак спынення такой дзейнасці і прадастаўлення справаздачнасці.

Гэтыя меры прыняты ў мэтах паляпшэння занятасці і ўмоў жыцця грамадзян у сельскай мясцовасці, удасканалення сельскай інфраструктуры.

Звязда, 4 лютага 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/58256
Текущая дата: 19.04.2024