Белорусский портал в Казахстане

Экіпаж Сяргея Вязовіча заняў чацвёртае месца на чарговым этапе ралі "Шаўковы шлях"



Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" не трапілі ў тройку лепшых на сёмым этапе ралі "Шаўковы шлях" у заліку грузавікоў.

Агульная працягласць кальцавога этапу са стартам і фінішам у Элісце склала амаль 350 км, скораснага ўчастка - 309,5 км. Хутчэй за ўсіх дыстанцыю пераадолеў экіпаж каманды "КАМАЗ-майстар" пад кіраўніцтвам Эдуарда Нікалаева, рэзультат пераможцы склаў 2 гадз 45 мін. 51 сек. Другі і трэці час таксама паказалі прадстаўнікі расійскай каманды Дзмітрый Сотнікаў і Сяргей Купрыянаў адпаведна.

Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў 4-е месца, на фінішы ўступіўшы пераможцу практычна 33 мінуты. Яшчэ адзін беларускі пілот Аляксей Вішнеўскі паказаў 5-ы рэзультат (51 мін. адставання). У агульным заліку "Шаўковага шляху" сярод грузавікоў экіпаж Вязовіча застаецца на трэцяй пазіцыі, Вішнеўскі ідзе чацвёртым. Заўтра гоншчыкаў чакае восьмы этап па маршруце Эліста - Валгаград, працягласць скораснага ўчастка складзе 443,5 км.

Ралі "Шаўковы шлях" завершыцца 16 ліпеня, маршрут прымеркаваны да 350-годдзя з дня нараджэння Пятра I і праходзіць па гарадах, непарыўна звязаных з імем імператара. Фініш рэйду будзе арганізаваны на набярэжнай алімпійскага комплексу "Лужнікі" ў Маскве. Агульная даўжыня маршруту складае 4474 км.

13 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/65765
Текущая дата: 27.04.2024