Белорусский портал в Казахстане

У Мінску стартуе Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы Марыны Лобач



У сталічным Палацы гімнастыкі ў пятніцу стартуе традыцыйны міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач.

Удзел у спаборніцтвах прымуць грацыі з Беларусі і Расіі, якія разыграюць 19 камплектаў узнагарод. На турніры выступяць бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарноська, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Анастасія Салос, а таксама Дар’я Ткачова, Ганна Каменшчыкава, Лізавета Зоркіна і іншыя беларускія гімнасткі.

Сёлета турнір на прызы Марыны Лобач пройдзе ў новым фармаце: у залік кожнай з каманд пойдуць вынікі трох спартсменак розных узроставых катэгорый: сеніёрак, юніёрак і прэ-юніёрак. Акрамя таго, у кожнай катэгорыі вызначацца прызёры ў мнагабор’і і фіналах асобных відаў.

Цырымонія адкрыцця турніру пачнецца ў 16.00, спаборніцкая праграма стартуе ў 12.00. Уваход на трыбуны Палаца гімнастыкі — вольны, прамыя трансляцыі будуць даступныя на тэлеканале «Беларусь 5», а таксама на YouTube-канале Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Звязда, 21 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/66840
Текущая дата: 19.05.2024