Белорусский портал в Казахстане

Беларускія барцы заваявалі 11 узнагарод на міжнародным турніры памяці Караваева ў Мінску



На сталічнай "Чыжоўка-Арэне" завяршыўся міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. Беларускія атлеты заваявалі 11 узнагарод.

Удзел у спаборніцтвах, якія прайшлі ўжо 29-ы раз, прынялі мацнейшыя прадстаўнікі грэка-рымскага стылю з Беларусі, Расіі і іншых краін СНД. Па выніках турніру нашы барцы заваявалі 1 залаты, 1 срэбны і 9 бронзавых медалёў. Адзіны медаль вышэйшай пробы беларускай камандзе прынёс Аляксандр Лявончык у вагавой катэгорыі да 67 кг, срэбным прызёрам у вазе да 63 кг стаў Яраслаў Кардаш. На трэцюю прыступку п`едэстала падняліся Максім Ступакевіч (в/к да 55 кг), Максім Кажарскі, Глеб Макаранка (абодва - да 60 кг), Уладзіслаў Прыбыльскі (да 63 кг), Андрэй Самец (да 72 кг), Дзмітрый Навіцкі (да 77 кг), Шуай Мамедаў (да 82 кг), Кірыл Маскевіч (да 97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (да 130 кг).

Дзевяць залатых узнагарод турніру памяці Алега Караваева выйгралі спартсмены з Расіі. Усяго ў актыве расійскай каманды 26 узнагарод.

21 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/67132
Текущая дата: 04.05.2024