Белорусский портал в Казахстане

Беларуская самбістка Ждан стала двухразовай чэмпіёнкай свету



Беларуская спартсменка Даніэла Ждан заваявала залаты медаль чэмпіянату свету па самба 2024 года, што праходзіць у Астане.

Ждан стала мацнейшай у вагавой катэгорыі да 65 кг. У першым раўндзе беларуска выбіла з барацьбы Ганну-Марыю Манушаву з Балгарыі, у чвэрцьфінале справілася з ізраільцянкай Аліс Шлезінгер, а ў паўфінале перамагла ўкраінку Настассю Шаўчэнка. Саперніцай Даніэлы ў вырашальным паядынку была Кацярына Дарашэнка з Расіі. За пяць мінут спартсменкі не набралі рэзультатыўных балаў, але расіянка атрымала адно папярэджанне за пасіўнасць, а беларуска абышлася без картак, атрымаўшы тым самым перамогу.

Такім чынам, Ждан абараніла званне чэмпіёнкі свету па самба, здабытае ў мінулым годзе ў Ерэване.

Звязда, 8 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/75770
Текущая дата: 17.11.2024