Восем беларускіх спартоўцаў выйшлі ў фіналы чэмпіянату свету пад эгідай Сусветнай федэрацыі кікбоксінга (WKF), які праходзіць у Іспаніі.
На планетарным форуме стартавалі дзевяць нашых спартсменаў, восем з якіх дайшлі да фіналаў у сваіх вагавых катэгорыях. Напярэдадні Андрэй Варонін, які выступаў у вазе да 63,5 кг, пацярпеў паразу ў паўфінале, з прычыны чаго стаў уладальнікам бронзавага медаля.
Фінальныя баі з удзелам беларусаў стартуюць у 22.00 па мінскім часе, на іспанскі рынг выйдуць Віктар Нечытайла, Максім Казаку, Уладзіслаў Абрамовіч, Іван Чарнецкі, Максім Спадарэнка, Яўген Мягкоў, Станіслаў Саўчанка і Дзмітрый Сікорскі.
Звязда, 22 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/75946
Текущая дата: 27.12.2024