Беларуская канькабежка Ганна Дамарацкая стала пераможцай чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях у Каломне.
У пятніцу спартсменкі спаборнічалі на дыстанцыі 1000 м. Лідар нашай жаночай каманды спрынтараў Ганна Дамарацкая паказала вынік 1 мін. 15,35 сек. і размясцілася ў выніковым пратаколе першай сярод 24 спартсменак. срэбную медалістку Дар’ю Качанаву з Ніжагародскай вобласці беларуска апярэдзіла на дзве дзесятыя секунды. На трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася яшчэ адна наша спартсменка Кацярына Гагіева (1 мін. 17,24 сек.). Раней Дамарацкая і Гагіева сталі прызёрамі ЧР на дыстанцыі 500 метраў, заняўшы другое і трэцяе месцы адпаведна.
Звязда, 20 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/76312
Текущая дата: 25.12.2024