Беларускі біятланіст Мікіта Лабастаў стаў пераможцам гонкі з масавым стартам на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці, які завяршыўся ў Дзёміне Яраслаўскай вобласці Расіі.
Удзел у мас-старце прынялі 30 чалавек, у тым ліку восем беларусаў. Нечаканую перамогу атрымаў наш Мікіта Лабастаў, стаўшы адзіным з біятланістаў, якія не дапусцілі ніводнага промаху на агнявых рубяжах. Раней у бягучым сезоне Лабастаў не падымаўся на п’едэстал у асабістых гонках.
Звязда, 19 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/76821
Текущая дата: 22.01.2025