Белорусский портал в Казахстане

Беларус Іван Ягораў перамог у першынстве Расіі па цяжкай атлетыцы



У Рэспубліцы Адыгея прадаўжаецца першынства Расіі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і юніёрак з удзелам беларускіх спартсменаў.

У сёмы дзень першынства адбыліся спаборніцтвы сярод штангістаў да 18 гадоў у вагавой катэгорыі да 81 кг, па выніках турніру першае і другое месцы занялі прадстаўнікі Беларусі. Перамогу атрымаў Іван Ягораў, срэбра заваяваў Давід Карыціч. Нашых спартсменаў падзяліў усяго адзін кілаграм: у штуршку абодва зафіксавалі вагу 165 кг, але раней у рыўку Ягораў узяў 138 кг, а Карыціч — 137.

Такім чынам, пасля тыдня выступленняў на першынстве Расіі па цяжкай атлетыцы на рахунку беларускай каманды 18 узнагарод: дзесяць залатых, шэсць сярэбраных і дзве бронзавыя. Турнір у Майкопе завяршыцца 19 лістапада.

Звязда, 18 лістапада 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/10/71493
Текущая дата: 21.05.2024