Белорусский портал в Казахстане

Жаночы баскетбольны чэмпіянат Беларусі завершаны, фініш мужчынскага - у верасні



Такое рашэнне прынята 22 мая на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі баскетбола ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Мінспорту, Міністэрства аховы здароўя і ФІБА.

Такім чынам, падагульняючыя месцы жаночых каманд размеркаваны ў адпаведнасці з пазіцыямі, занятымі па выніках другога этапу першынства. Чэмпіёнкамі Беларусі чацвёрты раз запар і шосты ў гісторыі сталі баскетбалісткі "Цмокі-Мінск", срэбра ў "Гарызонта", бронзавыя медалі ў гродзенскай "Алімпіі".

Што датычыцца спаборніцтваў мужчынскіх каманд, то вырашальны этап - "Фінал чатырох" - запланавана правесці ў верасні 2020 года. За ўзнагароды будуць змагацца "Цмокі-Мінск", магілёўскі "Барысфен", "Гродна-93" і віцебскі "Рубон".

У мінулым сезоне свой 11-ы запар чэмпіёнскі тытул заваявалі сталічныя "Цмокі", уладальнікамі срэбра сталі баскетбалісты "Барысфена", бронза ў рэзервовага складу "Цмокаў".

22 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/100/53650
Текущая дата: 20.11.2024