У Мінску пачынаюць будаваць нацыянальны футбольны стадыён і басейн міжнароднага стандарту. Цырымонія, прысвечаная пачатку будаўніцтва, праходзіла на стадыёне "Дынама".
Спартыўныя аб`екты будуць узводзіцца за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі Кітая. Тэрмін будаўніцтва стадыёна - 40 месяцаў, басейна - 36 месяцаў.
"Унікальныя аб`екты, якія мы пачынаем сёння будаваць і ў планіровачных рашэннях якіх прымалі асабіста удзел лідары нашых дзяржаў, будуць не проста паказчыкамі беларуска-кітайскай дружбы, але і наглядным сведчаннем тэхналагічных і эканамічных магчымасцей Кітая для суседзяў Беларусі ў заходняй Еўразіі", - адзначыў першы намеснік прэм`ер-міністра Мікалай Снапкоў.
"Такія спартыўныя збудаванні ўзводзяць, каб нацыя вучылася развівацца і перамагаць. Пажадаем новых перамог нашым спартсменам і народам", - дадаў першы віцэ-прэм`ер.
Нацыянальны футбольны стадыён размесціцца ў межах пр. Незалежнасці - вул. Ванеева - вул. Даўгабродская. Беларускі бок ужо завяршыў падрыхтоўку будаўнічай пляцоўкі.
Гэта будзе стадыён агульнай умяшчальнасцю 33 тыс. месцаў, дзе можна праводзіць адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы і свету, Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы, а таксама Суперкубак УЕФА.
Функцыянальна стадыён уключае навес, трыбуну, памяшканні для гледачоў, спартсменаў, СМІ, камерцыйнае памяшканне, падземную стаянку на 150 месцаў, зону для гульні і іншыя зоны.
Басейн размесціцца ў межах вул. Дамашэўская - вул. Кальварыйская - вул. Харкаўская - зав. Загарадны. Ён будзе адпавядаць патрабаванням міжнароднага ўзроўню і стандартам FINA і зможа прыняць афіцыйныя міжнародныя спаборніцтвы ад чэмпіянатаў і пяршынстваў Еўропы па водных відах спорту да чэмпіянатаў свету па плаванні, скачках у ваду, сінхронным плаванні і водным пола.
Спартыўны комплекс будзе падзелены на зоны для спаборніцтваў, адпачынку, размінкі і трэніроўкі. Тут не толькі будуць праходзіць падрыхтоўку спартсмены, але і змогуць займацца мінчане.
30 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
30 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/100/54342
Текущая дата: 26.12.2024