Белорусский портал в Казахстане

Беларуская федэрацыя футбола атрымае ад УЕФА амаль 4 мільёны еўра



Прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын распавёў, што арганізацыя вылучыла 55 нацыянальным асацыяцыям грашовыя сродкі для барацьбы з наступствамі каранавіруса.

"Наш від спорту сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным выпрабаваннем, выкліканым крызісам COVID-19. УЕФА хоча дапамагчы сваім асацыяцыям адказаць на выклік тымі спосабамі, якія будуць дарэчныя ў іх канкрэтных выпадках. Як вынік, мы вырашылі выплаціць кожнай асацыяцыі да 4,3 мільёна еўра за наступны сезон і рэшту бягучага, а таксама ў рамках праграмы фінансавання інвестыцый. Гэтыя сродкі могуць быць выкарыстаны нашымі асацыяцыямі на аднаўленне футбольнай супольнасці ў тым выглядзе, у якім яны палічаць патрэбным.

Лічу, мы прынялі адказнае рашэнне дапамагчы, наколькі гэта ў нашых сілах. Я ганаруся адзінствам, якое футбол дэманструе ў ходзе ўсяго бягучага крызісу. Без сумневаў, футбол будзе ў цэнтры працэсу па вяртанні да звыклага ладу жыцця. Калі гэты момант наступіць, футбол павінен быць гатовы адгукнуцца", - распавёў Чеферин.

Паведамляецца, што грошы выдзелены ў рамках праграмы дапамогі HatTrick. Сродкі ў рамках гэтай праграмы звычайна вылучаюцца для пакрыцця аперацыйных выдаткаў і для мэтавага развіцця канкрэтных абласцей футбола. Усяго ў рамках дапамогі размеркавана 236,5 мільёна еўра.

Звязда, 28 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/102/53156
Текущая дата: 20.11.2024