Іспанія з 1 ліпеня адкрые свае межы для замежных турыстаў і адновіць чэмпіянат краіны па футболе з 8 чэрвеня, заявіў кіраўнік урада краіны Пэдра Санчэс.
Ён таксама паведаміў, што з 26 мая будзе аб`яўленая дзесяцідзённая агульнанацыянальная жалоба па ахвярах пандэміі каранавіруса COVID-19. Гэта будзе самая працяглая жалоба ў гісторыі дэмакратычнай Іспаніі.
«Я абвяшчаю вам, што з ліпеня ўезд замежных турыстаў у Іспанію адновіцца на ўмовах бяспекі», — заявіў спадар Санчэс на прэс-канферэнцыі ў суботу (цытата па AFP). Ён падкрэсліў, што турызм неабходны Іспаніі, а для турызму патрэбна бяспека на фоне пандэміі COVID-19. У сувязі з гэтым улады краіны маюць намер гарантаваць, што турысты не падвергнуцца рызыцы заражэння і разам з тым самі не апынуцца распаўсюджвальнікамі каранавіруса. Раней аб намеры адкрыць межы з 3 чэрвеня абвясцілі ўлады Італіі.
Звязда, 23 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/102/53668
Текущая дата: 26.12.2024