Авіякампанія "Белавія" арганізуе эвакуацыйны рэйс з індыйскага штата Гоа для беларусаў і замежных грамадзян, паведамляе сайт авіяперавозчыка.
"Белавія" плануе выканаць рэйс 25 красавіка па маршруце Гоа - Мінск. Вылет з Гоа ў 18.00 (па мясцовым часе). Нумар рэйса: B2 9712.
Аформіць білет можна толькі на сайце авіяперавозчыка. Яго кошт з улікам такс і збораў складзе Br1781,58.
Для кожнага пасажыра прадугледжаны правоз аднаго багажу вагой не больш за 23 кг і адной ручной паклажы - не больш за 10 кг.
Аплаціць білет можна па нумары браніравання, які будзе высланы авіякампаніяй індывідуальна кожнаму пасажыру на электронную пошту ў адпаведнасці са спісамі, сфармаванымі Міністэрствам замежных спраў Беларусі.
Аплата білета магчыма як адразу, так і з адтэрміноўкай плацяжу (толькі для грамадзян Беларусі). Для гэтага неабходна запоўніць паведамленне аб абавязку выплаты сумы пакрыцця.
У "Белавія" звяртаюць увагу, што запаўненне формы паведамлення аб абавязку выплаты сумы пакрыцця з`яўляецца пацвярджэннем згоды з умовамі перавозкі і далейшым пакрыццём сумы пералёту.
22 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
22 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/103/52958
Текущая дата: 20.11.2024