Белорусский портал в Казахстане

Беларуская асацыяцыя школьнага спорту створана ў краіне



Асацыяцыя ўяўляе сабой добраахвотнае аб`яднанне грамадскіх, камерцыйных або некамерцыйных арганізацый, у тым ліку ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія займаюцца развіццём і папулярызацыяй відаў спорту.

Задачамі асацыяцыі з`яўляюцца прапаганда спорту і здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў, арганізацыя і правядзенне спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, заахвочванне таленавітых навучэнцаў, якія паказалі высокія спартыўныя вынікі на міжнародным і рэспубліканскім узроўні, садзейнічанне прыцягненню інвестыцый для развіцця спартыўных аб`ектаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі .

Акрамя таго, яе дзейнасць будзе накіравана на ажыццяўленне супрацоўніцтва і падтрыманне кантактаў з іншымі нацыянальнымі асацыяцыямі (саюзамі) школьнага спорту, Міжнароднай федэрацыяй школьнага спорту. Асацыяцыя таксама будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць у сферы развіцця спорту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 6 красавіка 2020 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/104/52519
Текущая дата: 20.11.2024