Наступны чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Мінску і Рызе ў маі 2021 года, як і планавалася першапачаткова, піша сайт Міжнароднай федэрацыі хакея.
Існавала верагоднасць, што турнір ссунуць на год наперад у сувязі з магчымым пераносам ЧС-2020 у Швейцарыі, адмененага з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруса. Аднак гэтага не здарыцца.
Швейцарская федэрацыя хакея адмовілася ад правядзення хатняга турніру ў 2021 годзе і запусціла працэс вяртання квіткоў заўзятарам, якія паспяшаліся іх набыць загадзя на ЧС-2020.
Звязда, 1 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/104/53218
Текущая дата: 26.12.2024