Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.
"Развіццё аграэкатурызму характарызуецца дадатнай дынамікай. Мы бачым несумненны рост колькасці аграсядзіб. Па стане на 1 студзеня 2020 года іх колькасць вырасла на 11,6 працэнта і склала амаль 2,8 тыс.", - сказаў Віталь Грыцэвіч.
Беларускія аграсядзібы ў мінулым годзе наведалі больш за 514 тыс. чалавек (на 22 працэнты больш, чым у 2018 годзе), вырасла колькасць замежных турыстаў.
"Амаль 60 тыс. чалавек з 78 краін пабывалі ў сядзібах і ацанілі наш адпачынак. Большасць з іх грамадзяне Расіі, аднак іх колькасць зніжаецца і павялічваецца доля турыстаў з іншых дзяржаў", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Прадстаўнік Мінспорту лічыць, што агратурызм становіцца адметнасцю беларускай турыстычнай галіны.
"І мы актыўна рэкламуем гэта на міжнародных рынках. Арганізуем нацыянальныя стэнды Беларусі на турыстычных выстаўках і запрашаем для ўдзелу аграсядзібы, каб яны маглі рэкламаваць свой прадукт. Такія выстаўкі былі праведзены ў Расіі, Польшчы, краінах Балтыі і нават у Кітаі", - растлумачыў Віталь Грыцэвіч.
27 лютага 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/108/51864
Текущая дата: 20.11.2024