Белорусский портал в Казахстане

У Брэсце правядуць спаборніцтвы па альпінізме



У лёгкаатлетычным манежы Брэста 8 лютага пройдуць спаборніцтвы альпінісцкіх звязак Alpcontest, паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага абласнога грамадскага аб`яднання альпінізму і скалалазання Мікіта Дзядзюшка.

Па словах арганізатараў, аналагаў брэсцкім спаборніцтваў у рэспубліцы няма. Іх удзельнікамі стануць каля 80 чалавек - з абласцей Беларусі і Мінска, а таксама Масквы. Самаму малодшаму альпіністу яшчэ не споўнілася 18 гадоў, самому старэйшаму - больш за 45.

Спаборніцтвы на скаладроме працягнуцца з раніцы да позняга вечара. У першай палове дня адбудуцца кваліфікацыйныя адборы. Для праходжання будзе прапанавана 15 трасаў з рознымі тэхнічнымі заданнямі, якія сустракаюцца на натуральным рэльефе. Удзельнікам неабходна пераадолець як мага большую колькасць трасаў. У фінал выйдуць чатыры каманды.

"У гэтых спаборніцтвах важная зладжаная праца каманды. У альпінісцкай звязцы - два чалавекі. На трасе яны будуць працаваць па чарзе, каб размеркаваць свае і магчымасці па дыстанцыі. Для гэтага ўдзельнікам спатрэбяцца не толькі сіла і тэхнічныя навыкі, але і логіка", - адзначыў Мікіта Дзядзюшка.

У фінале вызначацца пераможцы і прызёры спаборніцтваў. Каманду, якая заняла чацвёртае месца, заахвоцяць за волю да перамогі. Таксама будуць названы лепшыя жаночая і змяшаная звязкі.

Арганізатарам спаборніцтваў з`яўляецца Брэсцкае абласное грамадскае аб`яднанне альпінізму і скалалазанні пры падтрымцы Брэсцкага гарвыканкама.

Звязда, 8 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/109/51676
Текущая дата: 20.11.2024