Беларускія атлеты заваявалі 14 узнагарод (3 залатыя, 5 срэбных і 6 бронзавых) у першы дзень адкрытага XXIV міжнароднага турніру катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта, які праходзіць у мінскім Палацы спорту.
Медалі вышэйшай пробы заваявалі беларускія спартсмены Аляксандр Кокша (вагавая катэгорыя 74 кг), Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг) і Яўген Алексіевіч у баявым самба (82 кг).
На другую прыступку п`едэстала гонару падымаліся Яна Бяганская (64 кг), Кацярына Калюжная (звыш 80 кг), Павел Гладкіх (62 кг), Дзмітрый Смолін (74 кг) і ў баявым самба Раман Даміеў (100 кг).
Бронзавыя медалі ўзялі Кацярына Мацулевіч (48 кг), Алена Купава (56 кг), Настасся Мацюшка (56 кг), Іван Аніскевіч (62 кг), Дзмітры Хахлоў (звыш 100 кг) і ў баявым самба Сяргей Капылоў(68 кг).
"У першы дзень турніру нехта з атлетаў не змог своечасова ўключыцца. У цэлым пачалі нядрэнна, былі чыста беларускія фіналы. На спаборніцтвы ў Мінск прыехалі моцныя спартсмены з розных краін, дастойная канкурэнцыя. Паглядзім, што будзе далей", - пракаментаваў выступ сваіх падапечных галоўны трэнер зборнай Беларусі па самба Дзмітрый Базылеў.
За ўзнагароды турніру спаборнічаюць прадстаўнікі 24 краін.
Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць каля 60 атлетаў.
Прэзідэнцкім спартыўным клубам заснаваны спецыяльныя прызы турніру - "За волю да перамогі" і "Лепшую тэхніку".
Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць каля 60 атлетаў.
Прэзідэнцкім спартыўным клубам заснаваны спецыяльныя прызы турніру - "За волю да перамогі" і "Лепшую тэхніку".
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міжнародная аматарская федэрацыя самба (FIAS), Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя самба.
Уваход для гледачоў на мерапрыемства вольны.
Завершыцца турнір сёння.
У 2019 годзе беларускія самбісты заваявалі 23 медалі (7 залатых, 8 срэбных, 8 бронзавых) на міжнародным турніры катэгорыі А ў Мінску.
21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/110/51806
Текущая дата: 26.12.2024