Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка выйграла "Прэм`ер" у Досе, здабыўшы свой шосты тытул WTA



Беларуска Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі "Прэм`ер" ў Досе. У фінальным матчы яна нанесла паразу чэшцы Петры Квітавай - 6:3, 6:3.

Для Сабаленка гэта шосты тытул на турнірах ВТА ў адзіночным разрадзе, трэці - на спаборніцтвах катэгорыі "Прэм`ер".

Арына за перамогу атрымае 605 тысяч долараў і 900 рэйтынгавых балаў.

З перамогай Арыну павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. "Яркі поспех у Досе - гэта вынік нясхільнага спартыўнага характару і сілы духу", - адзначыў ён.

Звязда, 1 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/110/51895
Текущая дата: 26.12.2024