Белорусский портал в Казахстане

Сталічны палац спорту прыме ЧЕ па індорхакеі



Чэмпіянат Еўропы па індорхакеі (хакей на траве ў закрытых памяшканнях) сярод жаночых камандаў пройдзе з 24 да 26 студзеня ў сталічным Палацы спорту.

Турнір з`яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету. У спаборніцтвах возьмуць удзел восем наймацнейшых камандаў Еўропы: зборныя Беларусі, Германіі, Галандыі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Бельгіі.

Нагадаем, жаночая нацыянальная каманда Беларусі па індорхакеі з`яўляецца шматразовым прызёрам чэмпіянатаў Еўропы: у 2016 і ў 2018 гадах нашы дзяўчаты занялі 3-е месца. У 2018 годзе каманда стала бронзавым прызёрам Кубка свету.

Адзначым, чэмпіянат Еўропы стане адборачным да сусветнага першынства 2021 года:

6 найлепшых камандаў атрымаюць права згуляць у гэтых спаборніцтвах.

Група A

Германія
Украіна
Чэхія
Бельгія

Група B

Галандыя
Беларусь
Швейцарыя
Аўстрыя

Дар`я Лабажэвіч
Звязда, 18 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/111/51375
Текущая дата: 20.11.2024