Белорусский портал в Казахстане

Шабліст Сцяпан Коваль атрымаў бронзу этапу Еўрапейскага кадэцкага цыкла ў Аўстрыі



Беларускі шабліст Сцяпан Коваль заваяваў бронзу этапу Еўрапейскага кадэцкага цыкла, які завяршыўся ў аўстрыйскім Медлінгу.

Мінчук атрымаў перамогі над Яісам Муньёсам Радрыгесам з Іспаніі - 15:6, Албанам Шапюі з ЗША - 15:5, французам Аляксандрам Лаказе - 15:11. 

У чвэрцьфінале Сцяпан Коваль выбіў з барацьбы за медалі румына Раду Ніту - 15:9. 

У наступнай стадыі турніру нямецкі шабліст Колін Хіткок спыніў беларуса - 8:15. Тым не менш Сцяпан Коваль, згодна з рэгламентам турніру, стаў уладальнікам бронзы.

Перамогу атрымаў амерыканец Нолан Уільямс. Срэбра - ў Коліна Хіткока. Яго суайчыннік Макс Мюлер заваяваў другую бронзу турніру. 

Што тычыцца астатніх беларусаў, то Яўген Кажанеўскі заняў 13-е месца, Артур Галайдзенка стаў 46-м, Міхаіл Пракопік - 98-м, Руслан Купрыянаў - 127-м. 

Усяго ў спрэчцы за ўзнагароды ўдзельнічалі 177 спартсменаў з 20 краін.

16 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/114/50922
Текущая дата: 20.11.2024