Белорусский портал в Казахстане

Археолагі знайшлі ў Іарданіі самую старажытную шахматную фігуру



Ладдзя датуецца прыкладна сёмым стагоддзем і з`яўляецца самай старой шахматнай фігурай, знойдзенай археолагамі.

Археолагі выявілі ў Іарданіі самую старую ў свеце шахматную фігуру, узрост якой складае каля 1,3 тысячы гадоў, паведаміў рэсурс Live Science.

Знаходку зрабіў археолаг Джон Олесан з Універсітэта Вікторыі ў Брытанскай Калумбіі, які з калегамі працаваў на раскопках старажытнай гандлёвай стаянкі.

​Фігурка ладдзі выразаная з пяшчаніку і мае два характэрных "рогі" на вяршыні. Яна датуецца прыкладна сёмым стагоддзем і з`яўляецца самай старой шахматнай фігурай, знойдзенай археолагамі.

Лічыцца, што шахматы з`явіліся ў Індыі каля 1500 гадоў таму, а затым хутка распаўсюдзіліся на захад. Ладдзю знайшлі каля некалі знакамітага гандлёвага маршруту ў паўднёвай частцы Іарданіі, які звязваў Індыю з Блізкім Усходам.

Мінск, 30 лістапада 2019
Sputnik


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/115/50736
Текущая дата: 20.11.2024