Белорусский портал в Казахстане

Беларуская лыжніца Паліна Сераносава заняла 3-е месца ў гонцы на 5 км класічным стылем у Расіі



Беларуская лыжніца Паліна Сераносава завяршыла на трэцяй пазіцыі падагульняючага пратакола індывідуальны старт на 5 км класічным стылем на лыжным турніры катэгорыі FIS "Хібінская гонка", які з 21 па 24 лістапада праходзіць у расійскім Кіраўску.

Беларуска пераадолела дыстанцыю за 14 хв 59,4 сек. Ад пераможцы расіянкі Настассі Уласавай, яе аддзялялі 8 сек. Другое месца таксама ў прадстаўніцы Расіі Настассі Рыгалінай.

Што датычыцца беларусак, то Іна Луконіна з адставаннем ад лідара на 46,2 сек заняла восьмае месца, Марыя Рашчынская - 12-я, Ганна Мачахіна - 17-я, Вольга Далідовіч - 32-я, Дар`я Маёрава - 38-я.Усяго ў гонцы ўдзельнічалі 156 спартсменак з Расіі і Беларусі.

22 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/116/50680
Текущая дата: 20.11.2024