Белорусский портал в Казахстане

Чэмпіянат Еўропы па муай-тай стартуе ў Мінску



Чэмпіянат Еўропы па муай-тай стартуе 5 лістапада ў мінскім Палацы спорту.

Беларусь на кантынентальным форуме прадставяць 90 атлетаў (дарослыя і юніёры). Сярод іх пераможцы і прызёры міжнародных спаборніцтваў, чэмпіянатаў Еўропы і свету Дзмітрый Варац (67 кг), Андрэй Кулебін (71 кг), Віталь Гуркоў (75 кг), Дзмітрый Валент (86 кг), Дар`я Бялькова (60 кг).

Папярэднія паядынкі пачаліся ў 14.00. Цырымонія адкрыцця пройдзе ў 18.00. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 520 спартсменаў з 26 краін. Завершацца спаборніцтвы 10 лістапада.

5 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/117/50546
Текущая дата: 20.11.2024