Беларуская вадналыжніца Аляксандра Данішэўская заваявала залаты медаль у скачках з трампліна на Сусветных пляжных гульнях у г.Доха (Катар), паведамляе прэс-служба НАК Беларусі.
Самай паспяховай для беларускі стала другая спроба. Спартсменка выканала скачок на 49,5 м. Канкурэнткі не змаглі перасягнуць гэты вынік. Бронзавы медаль выйграла яшчэ адна беларуска - Ганна Стральцова (49 м). Юта Менестрына (49,3 м) з Фінляндыі стала ўладальніцай срэбра.
"Шчаслівая і не чакала, што здолею перамагчы. Спрабавала паказаць свой лепшы вынік. Усе саперніцы моцныя і дастойныя. Пасля скачка моцна хвалявалася, таму што пасля мяне маглі паказаць і больш высокі вынік. Вельмі прыемнае завяршэнне сезона", - адзначыла Аляксандра Данішэўская, падводзячы вынікі турніру.
У скачках на водных лыжах з трампліна сёння будуць спаборнічаць і мужчыны. Беларусь у гэтым відзе праграмы прадстаўляе Сцяпан Шпак. Сусветныя пляжныя гульні прадоўжацца ў г.Доха да 16 кастрычніка.
Медалі разыгрываюцца ў 14 дысцыплінах: пляжных гандболе, футболе, тэнісе, валейболе і барацьбе, а таксама ў баскетболе 3х3, акватлоне, карфболе, вейкбордзе, водных лыжах, скейтбордзе, плаванні на адкрытай вадзе, ката (каратэ) і боўлдэрынгу (від скалалажання). У спаборніцтвах удзельнічаюць больш за 1240 атлетаў.
14 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/118/50277
Текущая дата: 20.11.2024