Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Церах выйграла велагонку ў італьянскім Мірана



Беларуская велагоншчыца Ганна Церах стала пераможцай гонкі італьянскага нацыянальнага календара GP Citta di Mirano, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Дыстанцыю 100 км беларуска, якая выступае за славенскую каманду BTC City Ljubljana, пераадолела за 2 гадзіны, 24 мінуты і 53 секунды, апярэдзіўшы ў фінішным створы італьянак Джорджыю Барыяні і Эмануэлу Дзанэці.

Гэта перамога на дарогах Італіі стала для Церах ужо трэцяй у гэтым сезоне: у сакавіку Ганна выйграла гонку Giornata Rosa in Friuli ў Бутрыа, а ў пачатку мая была мацнейшай на Trofeo Fondazione Mario Gottardini ў Бальцана.  Акрамя таго, тыдзень таму лідар беларускай каманды першынствавала на Гран-пры Белгарада ў Сербіі.

20 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/12/74189
Текущая дата: 18.11.2024