Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка па-ранейшаму другая, Азаранка і Сасновіч падняліся ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі



Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Пасля выхаду ў фінал турніру ў Рыме на рахунку Сабаленка 8138 балаў, пераможца спаборніцтваў у італьянскай сталіцы полька Іга Свёнтак апярэджвае беларуску на 3557 балаў. Беларуска Вікторыя Азаранка, якая дабралася да чвэрцьфіналу рымскага турніру, перамясцілася з 24-й на 21-ю пазіцыю, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 104-м месцы.

Першая дзясятка рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) - 11 695 балаў.
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 8138.
3. Коры Гаўф (ЗША) - 7638.
4. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 5673.
5. Джэсіка Пегула (ЗША) - 4550.
6. Маркета Вандроўшава (Чэхія) - 4035.
7. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3980.
8. Сіньвэнь Жэн (Кітай) - 3945.
9. Унс Джабір (Туніс) - 3748.
10. Алена Астапенка (Латвія) - 3318.

Трыумфатар мужчынскага турніру ў Рыме Аляксандр Звераў з Германіі падняўся на 4-ы радок рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў. Наперадзе па-ранейшаму серб Новак Джокавіч. Лепшы з прадстаўнікоў Беларусі Ягор Герасімаў займае 275-е месца.

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 9860.
2. Янік Сінер (Італія) - 8770.   
3. Карлас Алькарас (Іспанія) - 7300.
4. Аляксандр Звераў (Германія) - 6345.
5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 6295.
6. Андрэй Рублёў (Расія) - 4700.
7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4185.
8. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 3700.
9. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3730.
10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3615.

20 мая 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/12/74229
Текущая дата: 18.11.2024