Белорусский портал в Казахстане

Сірыйскія мігранты ў Грэцыі спрабавалі выдаць сябе за ўкраінскіх валейбалістаў



Грэчаскія сілавікі затрымалі дзесяць нелегальных мігрантаў з Сірыі, якія спрабавалі выдаць сябе за валейбалістаў з Украіны.

Парушальнікаў арыштавалі ў афінскім аэрапорце, памежнікі заўважылі, што ўкраінскія пашпарты, з якімі сірыйцы спрабавалі перасекчы мяжу, былі скрадзеныя або згубленыя.

Мужчыны былі апранутыя ў аднолькавыя спартыўныя касцюмы, яны неслі з сабой ідэнтычныя спартыўныя сумкі і два валейбольныя мячы.

У ходзе допыту грэчаскія паліцэйскія прыйшлі да высновы, што гэтыя грамадзяне не з`яўляюцца валейбалістамі. Сірыйцы збіраліся адправіцца ў адну з краін Еўрапейскага саюза.

Звязда, 24 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/120/49953
Текущая дата: 20.11.2024